Рэліз-рупар, складзены з 13 асабістых сучасных гісторый з Беларусі ў стылях house, ambient, drum’n’bass, disco, trap, somatic techno, future-bass і EDM.
У складанцы беларускія электронныя прадусары(кі) даследуюць нацыянальны культурны код. 
Чытаць больш

Праз пагрозу рэпрэсій большасць музыкаў выдалі свае працы ананімна.
*

Увесь прыбытак ад дыстрыбуцыі ідзе ў Фонд салідарнасці BYSOL.
BELARUS OUTSIDE SOUND SYSTEM


Дабрачынны гастралюючы музычны рух, які падтрымлівае беларускіх артыстаў у эміграцыі і прыцягвае ўвагу да сацыяльна-палітычных праблем у Беларусі.
Аўтары праекта — беларускі культурны актывіст, арт-менеджар, дыджэй і былы палітвязень Аляксандр Багданаў (Papa Bo Selektah) і былая каманда культурнага цэнтра “Корпус” (Мінск, Беларусь).
Зараз Belarus Outside Sound System развіваецца як культурная супольнасць прагрэсіўных і актыўных дзеячаў беларускай музычнай сцэны. Наша мэта — стаць агентамі сацыяльных змен, выкарыстоўваючы музыку як зброю і мяккую сілу.

Рабі — будзе!


з

TG