01.06.2024
BELARUSIAN CHARITY WEIRD MUSIC FEST
& VINYL PRESENTATION
ARRIVAL AREA:



20:30SCHMOLTZDJ SETСтарэйшына беларускага рэйв-андэрграўнду рыхтуе олдскульны progressive house сэт, свае свежыя дэмкі і сяброўскія анрэлізы.LISTEN


21:30DOMSUNLIVEБеларускі праект з Познані сыграе лайв-сэт атмасфернай электронікі і брэйкбіта, з вакалам і гітарай. Магчыма, вакаліст зробіць хвалю. Дакладна будзе бегаць без абутку.LISTEN


22:10EYE-QDJ SETГуру-торнтабліст прадэманструе сеанс феерычнага жангліравання мясістымі грувамі хіп-хопа, фанка і брэйкса.


23:10ANASTASIA RYDLEVSKAYALIVEЧароўная беларуская артыстка з Гданьска выканае свой першы лайв з 7 песень з альбомаў «When I Can’t Speak», «Mugwort» і дзве кампазіцыі з будучага альбома «Snake Charmer».LISTEN


23:40KORNEJDJ SETБеларускі дыджэй, журналіст, сузаснавальнік Radio Plato, які базуецца ў дыджэйскай гавані Гданьска, упершыню зайграе ў Варшаве, адмыслова для такога выпадку рыхтуе свежы саўнд.LISTEN


00:40WTBSKDJ SETБеларуская спявачка і паэтка Святлана Бень і электронны музыкант і мультымедыя-мастак Сяргей Новіцкі (MADMAPPER) прадставяць новы эксперыментальны праект, які нарадзіўся ў Віцебску, але вымушаны развівацца ў Берліне. Эксперыментальная электроніка, трып-хоп і псіхадэліка, нойзавыя гітары, транс, тэхна і габа-хардкор у спалучэнні з тэкстамі, якія колюць і рэжуць, як разбітае ў электрычцы акно.LISTEN


01:20GEORGE DOBROLIVEБескампрамісны праект феерычнай інды-рокавай зоркі Сяргея Пукста – пост-шансанье Георгій Добро. Найбольш вар'яцкае і вострае трыкстэр-шоу, каларытнейшы і смешны шансон з Беларусі – ужо ў Варшаве. Вы дакладна перажывеце вострае задавальненне ад сустрэчы з шэдэўрамі Майстра.LISTEN


01:40PAPA BO SELEKTAH
+ SECRET GUEST
DJ SETКапітан Бо, таксама вядомы як першы пілот аэрабуса Belarus Outside Sound System і Пацімэйкер з вялікай літары П, майстарскі сумясціць філігранную посадку лайнера BOSS з сеансам экзарцызму і чыстай радасцю. А кульмінацый гэтага перфоманса будзе з’яўленне эксцэнтрычнага і выбуханебяспечнага тайнага госця (але пра гэта пазней).LISTEN





DEPARTURE AREA:



20:40ANA ZHDANOVA
LIVEРыхтуе асвяжальны і ў меру танцавальны лайв сэт для ветэранаў і заўсёднікаў танцпляца, а таксама іх нашчадкаў. Будуць трэкі, якія нідзе і ніколі не гучалі, таму ніхто не ведае, на што гэта будзе падобна. Сярэдні BPM 115, хаўс і ўсялякі электронны поп у арсенале.LISTEN



21:40SCARLETT
DJ SETРыхтуе Dub Metal сэт – цяжкія і адначасова эмбіентныя біты. Пад якія можна і патанчыць, і паляжаць адчуваючы прыемны цяжар і вагу гуку.LISTEN



23:00POCKETRAVE
LIVEБеларускі прадзюсар з Кракава, які выпускае эксперыментальную меладычную электроніку. Надае увагу выкарыстанню неапрацаванага гуку сінтэзатараў, не выкарыстоўваючы сэмплы і не карыстаючыся кампутарам. LISTEN



00:00UHEAD
DJ SETАдмыслова для імпрэзы рыхтуе гадзінную праграму рэтра-футурыстычнага тэхна. Абяцае тлусты біт і пажар на танцпляцы.LISTEN



01:30SYNTRIG
LIVEТэхна-музыка, які практыкуе танцавальны шаманізм, спалучаючы сінтэтычныя гукі з біярытмамі. Ён кампануе біты, якія дазваляюць вызваліць унутраных дэманаў і спалучыцца са сваёй сапраўднай сутнасцю праз рух.LISTEN