Шалёны беларускі аэробус BELARUS OUTSIDE SOUND SYSTEM з саунд-дэсантам, узброеным непрадказальнымі ўменнямі і талентамі, выпраўляецца ў гуманітарную місію ў Варшаве 1 чэрвеня.
Вылет запланаваны на Міжнародны дзень абароны дзяцей з зоны вылету KWADRAT PRASKi.Артысты-ўдзельнікі дабрачыннага падарожжа рыхтуюць сакрэтную музычную супермоц, каб трапіць кожнаму пасажыру ў сэрдца і найбольш эфектыўна выканаць агульную (інакш бы вас не запрашалі) галоўную місію – сабраць данаты на летні адпачынак дзецям беларускіх палітвязняў.
Далучайцеся да палёта — уваход на борт за данат ≥20zł.Таксама на борт будзе пагружаны каштоўны груз пад грыфам «Нацыянальны скарб» — гарачая, наўпрост з фабрыкі эксклюзіўная вінілавая плыта са складанкай беларускай электроннай музыкі “Belarus Outside Sound System”.Але не ўсё і адразу! Пра каштоўнасці — трошкі пазней!